Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз падоўжыў санкцыі супраць Расеі за анэксію Крыму


Пакінутая казарма ў Балаклаве, жыльлёвым квартале Севастопалю

Рада Эўразьвязу на пасяджэньні ў Люксэмбургу 21 чэрвеня падоўжыла да 23 чэрвеня 2022 году санкцыі, уведзеныя ў дачыненьні да Расеі ў сувязі з анэксіяй украінскага паўвострава Крым.

«Крымскі» пакет санкцый, сярод іншага, прадугледжвае абмежаваньні на імпарт і экспарт тавараў, забарону эўрапейскім кампаніям на заход круізных лайнэраў у парты Крыму і на аказаньне іншых турыстычных паслуг на паўвостраве, а таксама на пастаўкі абсталяваньня, інвэстыцыі і дзейнасьць у сфэры здабычы і вытворчасьці нафты і газу.

Эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да Крыму і Севастопалю былі прынятыя летам 2014 году. Эўразьвяз гэтым паказвае, што па-ранейшаму не прызнае незаконную анэксію Крыму Расеяй і асуджае яе як парушэньне нормаў міжнароднага права.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG