Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія школы і дзіцячыя сады зьбіраюцца абсталяваць сыстэмамі відэаназіраньня


Апошні званок на лінейцы ў гімназіі №75 гораду Менску.
Апошні званок на лінейцы ў гімназіі №75 гораду Менску.

Яшчэ да 1 верасьня 2021 году.

Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Минск-Новости» са спасылкай на дырэктара філіялу РУП «Белтэлекам» Эдуарда Белакурскага, камэры назіраньня хочуць усталяваць яшчэ да пачатку новага навучальнага году.

«Да 1 верасьня мы ўсталюем камэры больш як у 300 школах і іншых установах адукацыі», — сказаў Эдуард Белакурскі.

Ён таксама дадаў, што «Белтэлекам» ужо абслугоўвае амаль 4 тысячы камэр відэаназіраньня ў Менску і каля 29 тысяч камэр па ўсёй Беларусі. Па словах Белакурскага, у хуткім часе прадпрыемства можа стаць апэратарам Рэспубліканскай сыстэмы маніторынгу грамадзкай бясьпекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG