Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэрліне тры чалавекі атрымалі цяжкія раненьні ў страляніне


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Нападнік зрабіў ня меней за 27 стрэлаў.

Страляніна адбылася ў раёне Вэдынг сталіцы Нямеччыны Бэрліну, траіх чалавек шпіталізавалі, паведамляе Bild.

Пацярпелым аказалі першую мэдычную дапамогу і затым шпіталізавалі, у адной з ахвяраў страляніны захоўваецца пагроза жыцьцю.

Чалавек, які страляў, уцёк зь месца злачынства. Паводле інфармацыі выданьня, ён зрабіў сама меней дваццаць сем стрэлаў. Вуліцу, на якой адбылося здарэньне, цалкам ачапілі, паліцыя патрулюе і навакольны раён.

Гэта ўжо другі інцыдэнт са стралянінай у Нямеччыне за апошнія дні. 17 чэрвеня падобнае адбылося ў горадзе Эспэлькамп у паўночна-заходняй частцы краіны. Пасьля стрэлаў там загінулі мужчына і жанчына. Аднаго чалавека застрэлілі каля шматкватэрнага дома, другога — на суседняй вуліцы. Нападніка затрымалі, паліцыя высьвятляе яго матывы.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG