Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаспадыню горадзенскай крамы «Адметнасьць» аштрафавалі на 2030 рублёў за бел-чырвона-белыя сьцягі і герб «Пагоня» на таварах


Уладальніца крамы «Адметнасьць» Вольга Верамеенка. Горадня, 18 чэрвеня 2021 году
Уладальніца крамы «Адметнасьць» Вольга Верамеенка. Горадня, 18 чэрвеня 2021 году

Таксама Верамеенцы забаранілі прадаваць надалей прадукцыю ў белых і чырвоных колерах. Прысуд вынес суд Ленінскага раёну Горадні 18 чэрвеня. Справу разглядала судзьдзя Алена Пятрова.

Вользе Верамеенцы, гаспадыні горадзенскай крамы «Адметнасьць», дзе прадавалі тавары з нацыянальнай сымболікай, далі 2030 рублёў штрафу за нібыта ўдзел у мітынгу.

Выязны суд прайшоў у Ленінскім РАУС Горадні. На суд нікога не пусьцілі, апрача самой Верамеенкі і адвакаткі.

Гаспадыню крамы «Адметнасьць» абвінавацілі ва ўдзеле ў мітынгу праз «дэманстрацыю прадукцыі з выявай бел-чырвона-белых сьцягоў і „Пагоні“ пад выглядам яе продажу ў краме» 3 чэрвеня.

Таксама Верамеенцы забаранілі прадаваць надалей прадукцыю ў белых і чырвоных колерах.

Яе затрымалі 3 чэрвеня і трое сутак пратрымалі ў ізалятары горадзенскай турмы, бо горадзенскі ІЧУ на рамонце. Пад вартай у яе здарыўся гіпэртанічны крыз, да яе выклікалі хуткую. Вользе не дазвалялі сядзець з 6:00 да 22:00.

Пасьля выхаду на волю гіпэртанічны крыз у яе паўтарыўся на наступны дзень дома.

Гаспадыня крамы сваю віну не прызнала. Крама часова не працуе.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG