Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадзенскую краму «Адметнасьць» абвінавацілі ў распаўсюдзе палітычнай рэклямы


У краме «Адметнасьць». Горадня, жнівень 2020 году.
У краме «Адметнасьць». Горадня, жнівень 2020 году.

Горадзенскія ідэолягі даслалі ў краму «Адметнасьць» прадпісаньне аб тым, што яе гаспадары нібыта распаўсюджваюць палітычную рэкляму.

Ліст на імя гаспадара крамы Сяргея Верамеенкі прыйшоў з аддзелу ідэалягічнай работы і па справах моладзі Горадзенскага гарвыканкаму. Зь яго вынікае, што ў краме 21 красавіка праходзіў маніторынг тавараў, пра які гаспадары нават ня ведалі. У выніку выявілі, што крама распаўсюджвае палітычную рэкляму на прадукцыі, якую прадае.

Горадзенскі прадпрымальнік Сяргей Верамеенка атрымаў папярэджаньне ад уладаў
Горадзенскі прадпрымальнік Сяргей Верамеенка атрымаў папярэджаньне ад уладаў

«Так, на прапанаваных да продажы прадметах адзеньня і сувэнірнай прадукцыі ўтрымліваецца інфармацыя, якая парушае палітычныя і іншыя перакананьні грамадзянаў», — гаворыцца ў прадпісаньні.

Цягам трох дзён гарвыканкам абавязаў краму выправіць парушэньні закону аб рэкляме. У чым канкрэтна парушэньне, у лісьце не напісана. Краме пагражае штраф да 580 рублёў.

Прадпісаньне падпісаў Аляксандар Каваленка, начальнік аддзелу ідэалягічнай работы і па справах моладзі Горадзенскага гарвыканкама.

У «Адметнасьці» можна набыць тавары зь беларускім калярытам і нацыянальнай сымболікай, прыкладам, адзеньне зь беларускім арнамэнтам, льняныя вырабы, прадметы побыту, сувэніры, паштоўкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG