Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве муніцыпальная дэпутатка заявіла, што хоча балятавацца ў Думу. Яе затрымалі


Кетэван Хараідзэ
Кетэван Хараідзэ

У Маскве супрацоўнікі Сьледчага камітэту ў ноч на пятніцу затрымалі муніцыпальную дэпутатку Цьвярскога раёну ад партыі «Яблоко» Кетэван Хараідзэ, якая ў траўні паведаміла пра намер балятавацца ў Дзяржаўную Думу.

Пра гэта піша «ОВД-Инфо» са спасылкай на кіраўніка яе выбарчага штабу Кацярыну Ўсьпенскую.

Перад гэтым, паводле інфармацыі выданьня, у кватэры муніцыпальнай дэпутаткі некалькі гадзін праходзіў ператрус: у яе канфіскавалі тэлефон, кампутар і дзьве пяцітысячныя купюры з паліто. Паводле Хараідзэ, яна ня клала ў паліто гэтую суму грошай.

Пасьля ператрусу супрацоўнікі Сьледчага камітэту пакінулі кватэру, аднак затым, на падставе патрэбы скласьці позву для выкліку на допыт, вымусілі Хараідзэ адчыніць дзьверы і забралі яе ў Сьледчае ўпраўленьне па Цэнтральнай акрузе Масквы на допыт.

У межах якой крымінальнай справы праводзяцца сьледчыя дзеяньні, пакуль невядома. Як паведамляе «ОВД-Инфо», да затрыманай Хараідзэ некалькі гадзін не пускалі адваката.

  • Сёлета ў Расеі ўлады сарвалі Форум муніцыпальных дэпутатаў у Маскве і дзьвесьце чалавек атрымалі адміністрацыйныя пакараньні проста за тое, што яна і Андрэй Півавараў, якія ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, мелі дачыненьне да «Открытой России».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG