Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Міхала Валовіча


Паўстанцы Міхал Валовіч і Артур Завіша каля шыбеніцы, гравюра М. Ходзькі, фрагмэнт
Паўстанцы Міхал Валовіч і Артур Завіша каля шыбеніцы, гравюра М. Ходзькі, фрагмэнт

Падзеі 18 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1815 — напалеонаўскае войска пацярпела паразу ў бітве пад Ватэрлёо.

Наш Напалеон і кампанія
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:18:21 0:00
Наўпроставы лінк

У гэты дзень нарадзіліся

1806 Міхал Валовіч, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1831 г., камандзір партызанскага аддзелу ў 1833 г., ахвяра расправы расейскіх калянізатараў

Заняты радыёпраграмаю «Імёны Свабоды», я мусіў на нейкі час адкласьці пачатую аповесьць пра Міхала Валовіча, у вобраз якога ўжыўся ажно да таго, што сьніў сябе інсургентам зь ягонага паўстанцкага аддзелу.

У жніўні 1833 году ў Санкт-Пецярбург прыйшла дэпэша з паведамленьнем, што ў Горадні «со всей возможной торжественностью и при большом стечении народа» пакараны сьмерцю на шыбеніцы асабліва небясьпечны злачынца.

Цела павешанага ўначы таемна перавезьлі ў закінуты вапнавы кар’ер і закапалі, каб магіла паўстанца ня сталася месцам патрыятычных маніфэстацыяў. Небясьпечным злачынцам быў ён, Валовіч.

Выхаванец Віленскага ўнівэрсытэту, блізкі сябра філяматаў і філярэтаў, у 1831‑м Міхал разам зь лепшымі людзьмі краю ўзяў у рукі зброю. Расейскі ўрад кінуў супраць паўстанцаў 150 тысячаў рэгулярнага войска...

Шмат каму з былых інсургентаў даў прыстанак Парыж. Там Валовіч стаў сябрам патрыятычнага Таварыства Літоўскіх і Рускіх земляў. Яго ўдзельнікі лічылі, што паўстаньне скончылася паразай, бо ня мела «чалавекалюбнай мэты».

Міхал зь сябрамі ўступіў у шэрагі таемнага Інтэрнацыяналу карбанарыяў, які рыхтаваўся ў 1833-м распачаць усеагульны выступ супраць эўрапейскіх манархаў.

Лёзунгамі будучага паўстаньня на беларускіх землях былі: канстытуцыя, надзяленьне сялянаў зямлёй, роўнасьць палітычных правоў.

Валовіча, які належаў да прыхільнікаў абвяшчэньня Літвы-Беларусі дэмакратычнай рэспублікай, зацьвердзілі паўстанцкім начальнікам Слонімска-Наваградзкай акругі.

Пакінуўшы спакойнае жыцьцё ў Парыжы, ён праз два тыдні нелегальна дабраўся да роднай Слонімшчыны. Базаю створанага ім партызанскага аддзелу зрабілася закінутая смалакурня ў адным з бацькавых фальваркаў.

У Слонімскі павет улады сьцягнулі супраць дзясятка «бунтаўнікоў» болей за тысячу карнікаў...

Дакумэнты сьведчаць, што пры затрыманьні Міхал Валовіч параніў кінжалам двух чалавек, а затым спрабаваў забіць сябе. На допытах нікога з паплечнікаў не назваў.

Сучасныя дасьледнікі (асабліва шмат для ўшанаваньня памяці Валовіча зрабіў горадзенскі краязнаўца Аляксандар Талерчык) здолелі дакладна вызначыць месца, дзе Валовіч апошні раз бачыў неба. Гэты куток знаходзіцца ў Горадні паміж вуліцамі Лідзкай і Белуша, Парахавым завулкам і праспэктам Касманаўтаў.

Калі-небудзь там абавязкова зьявіцца помнік.

А ў Парэччы памяць паўстанца штогод ушаноўваюць каля мэмарыяльнага крыжа недалёка ад месца, дзе калісьці Валовічы збудавалі вуніяцкую царкву.

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, с. 30–31

1911Аляксандар Шыдлоўскі, беларускі культурны дзеяч, кампазытар.

1926Рыгор Масальскі, беларускі кінаапэратар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.

1939Алег Янчанка, беларускі арганіст, кампазытар.

1942 — сьпявак Пол Макартні, удзельнік гурту The Beatles.

У памяці

1928 — памёр Руаль Амундсэн, нарвэскі палярны падарожнік і дасьледчык.

1936 — памёр Максім Горкі, расейскі пісьменьнік.

1957 — памёр беларускі пэйзажыст Вітольд Бялыніцкі-Біруля.

Вітольд Бялыніцкі-Біруля, «Раньняя вясна»
Вітольд Бялыніцкі-Біруля, «Раньняя вясна»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG