Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сетцы «Піца Тэмпа» перайменавалі гатунак піцы пад назвай Tut.by


Гатаваньне піцы, ілюстрацыйнае фота
Гатаваньне піцы, ілюстрацыйнае фота

Сетка піцэрый «Піца Тэмпа» адмовілася выкарыстоўваць для аднаго са сваіх папулярных гатункаў назву Tut.by.

На гэта зьвярнуў увагу адзін з заснавальнікаў і ўласьнікаў парталу Кірыл Валошын. У мэню ўстановы піца з такой назвай трымалася больш за 10 гадоў і карысталася добрым попытам.

Як адзначыў ён у сваім допісе на Facebook, «крамольная піца» Tut.by атрымала новую назву — «Тэмпа».

«Цяпер са смакам фобіі. Дзякуй за падтрымку», — напісаў Кірыл Валошын.

У пераліку прапаноў на сайце pizzatempo.by гатунак Tut.by ад нядаўняга часу сапраўды адсутнічае.

У сярэдзіне траўня сілавікі ўчынілі атаку на офіс рэдакцыі і жыльлё работнікаў парталу Tut.by. Доступ да сайту заблякавалі, паўтара дзясятка творчых і тэхнічных супрацоўнікаў затрымалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG