Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сераду Эўразьвяз узгадніць чацьвёрты пакет санкцыяў супраць уладаў Беларусі


Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.

Як піша Рыкард Юзьвяк у твітэры, у сераду, 16 чэрвеня амбасадары ЭЗ «дадуць зялёнае сьвятло на замарожваньне актываў і забарону выдаваць візы для 78 фізычных і сямі юрыдычных асобаў у сувязі з інцыдэнтам з Ryanair і рэпрэсіямі ў Беларусі. Яшчэ адну арганізацыю ўпішуць у «чорны сьпіс» у бліжэйшыя дні».

У кастрычніку, лістападзе і сьнежні Эўразьвяз увёў тры пакеты санкцыяў супраць уладаў Беларусі. Абмежавальныя захады тычацца афіцыйных асобаў, а таксама некаторых прадпрыемстваў. Агулам у санкцыйным сьпісе ЭЗ цяпер 84 асобы, якім забаронены ўезд у краіны ЭЗ. У сьпіс уваходзіць Аляксандар Лукашэнка, ягоны сын Віктар Лукашэнка, кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына, старшыня КДБ Іван Тэртэль, старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч, генпракурор Андрэй Швэд і іншыя сілавікі, а таксама судзьдзі і чальцы выбарчых камісіяў.

Сярод іншага, ЭЗ увёў санкцыі супраць юрыдычных асобаў:

  • ЗАТ «Белтэхэкспарт»
  • «Дана Холдынгз/Дана Астра»
  • Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі
  • ТАА «Сінэзіс»
  • ААТ «АГАТ — электрамэханічны завод»
  • ААТ «140-ы рамонтны завод»
  • ААТ «Менскі завод колавых цягачоў».

3 чэрвеня ЗША размарозілі санкцыі супраць дзевяці беларускіх прадпрыемстваў.​

ЗША і Эўразьвяз маюць скансалідаваную пазыцыю адносна Беларусі. На гэтым тыдні лідэры Эўразьвязу і ЗША прынялі сумесны дакумэнт. У дакумэнце адзначаецца, што кіраўніцтва Беларусі павінна панесьці адказнасьць за парушэньне правоў чалавека, а таксама за інцыдэнт з самалётам авіякампаніі Ryanair.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG