Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве патлумачылі, чаму Ціханоўская зьнікла з расейскай базы міждзяржаўнага вышуку


Сьвятлана Ціханоўская размаўляе з членамі беларускай суполкі на Старамесцкай плошчы ў Празе, Чэхія, 7 чэрвеня 2021

У Міністэрстве ўнутраных спраў Расейскай Фэдэрацыі расказалі, якім чынам прозьвішча лідэркі дэмакратычнага руху Беларусі выключылі з базы міждзяржаўнага вышуку.

На просьбу агенцтва РИА Новости ў ведамстве патлумачылі, што гэта зроблена «на падставе рашэньня беларускіх праваахоўнікаў». Сілавыя структуры Беларусі на такую заяву пакуль не адрэагавалі.

Ад канца траўня Сьвятлана Ціханоўская сапраўды ня значыцца ў сьпісе асобаў, якіх шукае расейскае МУС. Раней яна фігуравала ў агульнарасейскім і міждзяржаўным вышуку «на падставе артыкулу Крымінальнага кодэксу» (сутнасьць не ўдакладнялася).

Улады Беларусі абвясьцілі Сьвятлану Ціханоўскую ў вышук паводле ч. 3 арт. 361 за «заклікі да зьвяржэньня канстытуцыйнага ладу і дзеяньняў, накіраваных на шкоду нацыяльнай бясьпецы».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG