Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча спрасьціла выдачу візаў беларусам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Цяпер аформіць візу з рознымі мэтамі можна ў адмысловым аддзеле Міністэрства замежных спраў Польшчы.

Польскі ўрад падпісаў распараджэньне, згодна зь якім правам выдачы візаў надзяляецца міністар замежных спраў Польшчы. Заявы на атрыманьне візы ад беларусаў будуць прымаць у МЗС у Варшаве, інфармуе «Белсат».

Дакумэнт набывае моц 14 чэрвеня 2021 году.

Дагэтуль візавымі пытаньнямі займаліся консулы. Цяпер беларусы змогуць атрымаць візу, зьвярнуўшыся ў адмысловы аддзел у Міністэрстве замежных спраў Польшчы. Мяркуецца, што працэдура павінна стаць зручнейшай і хутчэйшай.

Беларусь — адзіная краіна, грамадзянам якой Польшча такім чынам спрасьціла атрыманьне візаў. У МЗС можна будзе зьвяртацца ў тым ліку па працоўную і турыстычную візы. Як будзе выглядаць уся працэдура і якімі будуць тэрміны, пакуль дакладна ня вызначана.

Раней намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач заявіў, што Польшча і Літва выдалі каля 80% усіх візаў беларусам, каб «беларусы адчулі, што ў іх ёсьць пэрспэктыва і пераканаліся ў тым, як паводзіць сябе іх дзяржава».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG