Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША Байдэн на саміце NATO абмяркуе сустрэчу з Пуціным


Джо Байдэн і Ўладзімір Пуцін, 2011 год
Джо Байдэн і Ўладзімір Пуцін, 2011 год

Джо Байдэн перад сустрэчай з Уладзімірам Пуціным у Жэнэве заручыцца падтрымкай і салідарнасьцю саюзьнікаў ЗША па NATO. Пра гэта інфармуе DW.

Прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн за зачыненымі дзьвярыма ў рамках саміту NATO абмяркуе з саюзьнікамі па альянсе пытаньні, якія тычацца маючай адбыцца сустрэчы з прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. Пра гэта паведміў дарадца амэрыканскага лідэра ў нацыянальнай бясьпецы Джэйкаб Саліван.

Кіраўнік Белага дому прыбудзе ў Жэнэву, дзе заплянаваны саміт з Пуціным, заручыўшыся «поўнай падтрымкай і салідарнасьцю нашых саюзьнікаў», падкрэсьліў Саліван.

Акрамя таго, Расея і зыходзячыя ад яе пагрозы ў кібэрпрасторы стануць прадметам гутарак Байдэна з прэзыдэнтамі балтыйскіх краін, адзначыў дарадца амэрыканскага лідэра. У прэзыдэнта Злучаных Штатаў у рамках саміту Паўночнаатлянтычнага альянсу будзе магчымасьць абмеркаваць адносіны з буйнымі дзяржавамі — Расеяй і Кітаем, а таксама з прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, дадаў Саліван.

Адносіны Паўночнаатлянтычнага альянсу і Расеі дасягнулі найніжэйшаага пункту з часу халоднай вайны, заявіў раней генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг. Ён паведаміў, што альянс на саміце прыме праграму стрымліваньня пагроз да 2030 году. У дачыненьні да Масквы блёк мае намер прытрымлівацца прынцыпаў «застрашваньня і дыялёгу», патлумачыў Столтэнбэрг.

Стасункі Расеі і шэрагу заходніх дзяржаў, уключаючы ЗША, у апошнія месяцы абвастрыліся. У сярэдзіне красавіка Байдэн падпісаў указ аб увядзеньні новых санкцый супраць Масквы. Акрамя таго, Вашынгтон распарадзіўся выслаць 10 расейскіх дыпляматаў са Злучаных Штатаў. Расея адказала аналягічнай высылкай і забараніла ўезд шэрагу былых і дзейных высокапастаўленых амэрыканскіх службовых асобаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG