Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Стакгольмскага інстытуту дасьледаваньня праблемаў міру (SIPRI), апублікаваным 14 чэрвеня. Пры гэтым агульная колькасьць адзінак ядзернай зброі ў сьвеце зьменшылася з 13 400 да 13 080.
Па дадзеных экспэртаў SIPRI, Расея дэмантавала 120 боегаловак, ЗША — 250.
У той жа час расейскі ядзерны арсэнал павялічыўся на 180 боезарадаў за кошт прыняцьця на ўзбраеньне новых міжкантынэнтальных балістычных ракетаў наземнага і марскога базаваньня зь некалькімі боегалоўкамі.
Аўтары дакладу адзначаюць, што на Расею і ЗША прыпадае больш за 90 % сусьветнай ядзернай зброі. Масква і Вашынгтон надаюць усё большае значэньне ядзернай зброі ў сваіх стратэгіях нацыянальнай бясьпекі. Сем ядзерных дзяржаваў ствараюць новыя сыстэмы або заяўляюць аб падобных плянах, сярод іх Вялікая Брытанія, Кітай, Індыя і Пакістан.
Цяпер запасы ядзернай зброі ў ЗША і Расеі знаходзяцца ў межах, вызначаных Дамовай аб абмежаваньні стратэгічных наступальных узбраеньняў — СНУ-3, падпісанай у 2010 годзе, падкрэсьлівае SIPRI.
Дакумэнт абавязвае бакі абменьвацца інфармацыяй пра колькасьць боегаловак і носьбітаў. Вашынгтон і Масква ў лютым сёлета працягнулі тэрмін дзеяньня дамовы на 5 гадоў за лічаныя дні да яе заканчэньня.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў