Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнсіянэркі правялі ў Менску марш за свабоду. ВІДЭА


Акцыя пэнсіянэраў у Менску, архіўнае фота
Акцыя пэнсіянэраў у Менску, архіўнае фота

На маршы гучалі лёзунгі за вызваленьне палітвязьняў.

У адным з раёнаў Менску адбыўся марш пэнсіянэрак з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі, лёзунгамі за свабоду Беларусі і патрабаваньнямі вызваленьня палітычных зьняволеных, якіх на 14 чэрвеня ў краіне налічваецца 478 чалавек.

Відэа разьмешчана 14 чэрвеня, але ў подпісе да яго не пазначана, калі менавіта адбыўся марш.

Пра затрыманьні ўдзельніц не паведамляецца. Усе яны былі апранутыя ў белыя майкі з чырвоным надпісам «23.34» — адсылкай на нумар артыкулу за несанкцыянаваныя масавыя акцыі ў старой рэдакцыі Адміністрацыйнага кодэксу.

Студэнты БДУІР вывесілі нацыянальны сьцяг

Таксама стала вядома, што студэнты БДУІРу вывесілі ў інтэрнаце вялізны нацыянальны сьцяг з балькона.

У траўні-чэрвені ў Беларусі, пераважна ў сталіцы краіны, пачасьціліся дваровыя маршы з патрабаваньнем свабоды і за зьмену ўлады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG