Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Доктар: у дацкага футбаліста падчас гульні спынілася сэрца. Цяпер яго стан стабільны


Момант падзеньня Крысьціяна Эрыксана на поле падчас матчу Данія-Фінляндыя
Момант падзеньня Крысьціяна Эрыксана на поле падчас матчу Данія-Фінляндыя

У дацкага паўабаронцы Крысьціяна Эрыксана спынілася сэрца падчас гульні зборнай Даніі са зборнай Фінляндыі на Эўра-2020 12 чэрвеня.

Пра гэта заявіў лекар дацкай зборнай Мортэн Босэн.

«Ён адключыўся. Мы зрабілі сардэчную рэанімацыю, гэта было спыненьне сэрца, — сказаў Босэн. — Як блізка ён быў да сьмерці? Я ня ведаю, але мы вярнулі яго пасьля адной дэфібрыляцыі, так што гэта даволі хутка».

«Яго стан стабільны, і ён працягвае заставацца ў шпіталі для далейшага абсьледаваньня», — такая афіцыйная заява прагучала 13 чэрвеня раніцай.

Раней паведамлялася, што паўабаронца, які знаходзіцца ў шпіталі, перадаў прывітаньне калегам з нацыянальнай каманды.

У канцы першага тайму матчу Данія-Фінляндыя 29-гадовы Крысьціян Эрыксан страціў прытомнасьць. На поле адразу выйшла мэдычная брыгада, якая правяла рэанімцыйныя дзеяньні — непрамы масаж сэрца. Гульню спынілі, Эрыксана вынесьлі з поля на насілках.

Далейшыя тэсты выявяць, ці зможа ён працягнуць кар'еру. Паводле мэдыкаў, раней праблемаў з сэрцам у Эрыксана не было.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG