Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Альбанія далучыліся да дэкларацыі ЭЗ у справе інцыдэнту з самалётам Ryanair

Акцыя супраць рэжуцму Лукашэнкі. Малага, Гішпанія
Акцыя супраць рэжуцму Лукашэнкі. Малага, Гішпанія

Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Сэрбія і Альбанія далучыліся да дэклярацыі Эўразьвязу ў дачыненьні да беларускіх уладаў у сувязі з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair у Менску.

Як нагадвае БелаПАН, дэкларацыя была прынята 24 траўня — на наступны дзень пасьля таго, як самалёт Ryanair, які ляцеў з Атэнаў у Вільню, вымушана сеў у Менску і былі затрыманыя блогер Раман Пратасевіч і ягоныя сяброўка Сафія Сапега, грамадзянка Расеі.

«Ажыцьцяўляючы гэты акт прымусу, беларускія ўлады паставілі пад пагрозу бясьпеку пасажыраў і экіпажа. Неабходна правесьці міжнароднае расьсьледаваньне гэтага інцыдэнту... Гэта яшчэ адна абуральная спроба беларускіх уладаў прымусіць замаўчаць усе галасы апазыцыі», — гаворыцца ў дэклярацыі ЭЗ.

  • Пасьля інцыдэнту з самалётам Ryanair Эўрапейская рада заклікала усіх авіяперавозчыкаў, якія базуюцца ў ЭЗ, пазьбягаць палётаў над Беларусьсю і забараніць палёты беларускіх авіякампаній у краіны ЭЗ. Аднак яшчэ да гэтага шэраг краінаў і асобныя авіякампаніі прынялі рашэньне прыпыніць палёты ў Беларусь і транзыт праз яе тэрыторыю.
  • На экстраным пасяджэньні рады Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) 27 траўня было прынята рашэньне правесьці расьсьледаваньне інцыдэнту. ICAO павінна падрыхтаваць прамежкавую справаздачу да 25 чэрвеня.
  • Рада Эўразьвязу афіцыйна забараніла ўсім беларускім авіяперавозчыкам пралёт над тэрыторыяй Эўразьвязу і доступ у аэрапорты ЭЗ.
  • Акрамя таго, 26 траўня Ўкраіна спыніла прамыя авіязносіны з Беларусьсю, 28 траўня — забараніла беларускім самалётам выкарыстоўваць сваю паветраную прастору.

XS
SM
MD
LG