Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФБК: з мэдычнай карты Навальнага зьніклі ключавыя дакумэнты, якія сьведчаць пра атручваньне


Дырэктару Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Івану Жданаву і юрысту фонду Вячаславу Гімадзі ў лістападзе мінулага году ўдалося трапіць у архіў омскай бальніцы хуткай мэдычнай дапамогі № 1 і атрымаць копіі ўсіх мэдычных дакумэнтаў расейскага палітыка Аляксея Навальнага.

Празь месяц галоўны ўрач бальніцы афіцыйна перадаў ім дакумэнты, але гэтая мэдкарта была «адрэдагаваная, выпраўленая, і зь яе прапалі ключавыя дакумэнты», — гаворыцца ў расьсьледаваньні фонду.

«У вэрсіі, якую нам выдалі афіцыйна, не хапае аднаго вельмі важнага дакумэнта, — пазначана ў матэрыяле. — Гэта біяхімічны аналіз крыві Навальнага з НДІ Скліфасоўскага. Омскія махляры проста выкінулі яго, схавалі ад нас, як быццам яго ніколі не было. А ён быў, і ў ім зафіксавана крытычнае зьніжэньне ўзроўню холінэстэразы. Што разам зь іншымі сымптомамі, апісанымі ў мэдкарце, пацьвярджае дыягназ атручваньня інгібітарамі холінэстэразы ў 100% выпадкаў».

Як сьцьвярджаюць у ФБК, у дакумэнце пазначана дата — 25 жніўня 2020 году. На той момант Навальнага ўжо павезьлі ў Нямеччыну, а за дзень гэтага лекары бэрлінскай клінікі Charité дыягнаставалі атручэньне рэчывам з групы інгібітараў холінэстэразы. Паводле ФБК, расейскія спэцыялісты правялі дакладна такое ж дасьледаваньне.

«І знайшлі тое ж самае. Падшылі ў гісторыю хваробы, паслалі ў Омск, напэўна, апавясьцілі Міністэрства аховы здароўя, спэцслужбы і ўсіх, каму можна паведаміць. З агаворкай, што немцы потым назвалі пэўнае рэчыва — „Навічок“, клінічная карціна перад расейскімі і нямецкімі дактарамі была аднолькавая — атручэньне», — адзначаюць паплечнікі палітыка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG