Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы з абурэньнем успрыняў заснаваньне ў Беларусі «Дня народнага адзінства»


Савецка-нямецкі парад у Берасьці 22 верасьня 1939 г.
Савецка-нямецкі парад у Берасьці 22 верасьня 1939 г.

У Міністэрстве замежных спраў Польшчы з абурэньнем успрынялі факт заснаваньня ў Беларусі новага сьвята — Дня народнага адзінства — 17 верасьня.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце польскага зьнешнепалітычнага ведамства.

У МЗС Польшчы лічаць «цалкам незразумелым» базаваньне беларускай палітыкі «на спадчыне пакту Сталіна і Гітлера».

«Гэта жэст, які зьяўляецца часткай дзеяньняў Расеі, накіраваных на пераасэнсаваньне надзвычай складанай гісторыі нашага рэгіёну, што сур’ёзна перашкодзіць Беларусі ў дыялёгу і ўзаемаразуменьні з суседнімі краінамі, а таксама з краінамі ўсёй Эўропы», — гаворыцца ў заяве.

«Вызначэньне Дня народнага адзінства, каб адзначаць уключэньне Беларусі ў СССР — гэта праслаўленьне савецкай спадчыны і спроба адрэзаць Беларусь ад яе сапраўдных каранёў. Гэта акт, які падрывае незалежнасьць і сувэрэнітэт Беларусі», — азначыла МЗС Польшчы і вывела:

«Мы зь вялікім захапленьнем глядзім на актыўнасьць беларускага народу, які засноўвае сваю тоеснасьць на сапраўднай гістарычнай і культурнай спадчыне незалежнай Беларусі».

7 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 206, якім заснаваў у Беларусі новы дзяржаўнае сьвята — Дзень народнага адзінства. Ён будзе адзначацца 17 верасьня, але ня стане выходным днём.

Аргумэнтуючы выбар даты, у прэс-службе Лукашэнкі адзначылі, што гэты дзень «стаў актам гістарычнай справядлівасьці ў дачыненьні да беларускага народу, падзеленага супраць яго волі» і «назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG