Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве затрымалі чарговую групу нелегальных мігрантаў, якія прыйшлі зь Беларусі


Нелегальныя мігранты, ілюстрацыйнае фота
Нелегальныя мігранты, ілюстрацыйнае фота

За мінулыя суткі літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ шэсьць нелегальных мігрантаў.

Як паведаміў агенцтву Delfi намесьнік кіраўніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедрус Мішуціс, усе яны грамадзяне Іраку.

За апошнія дні на мяжы зь Літвой затрымалі некалькі дзясяткаў нелегалаў, якія прыйшлі з тэрыторыі Беларусі. Да вынікаў тэстаў на COVID-19 іншаземцы будуць заставацца на заставах, хоць памяшканьні практычна запоўненыя, адзначыў Гедрус Мішуціс.

Затым іх перавязуць у Цэнтар рэгістрацыі ўцекачоў у Пабрадзе Швянчэнскага раёну. Аднак і там праблема з вольнымі месцамі, таму нелегальных мігрантаў паселяць у інтэрнаце школы памежнікаў.

«Цэнтар ужо запоўнены, хоць там таксама назіраецца рух. Калі месцаў не застанецца зусім (а ўсё да гэтага ідзе), ёсьць школа памежнікаў у Мядзінінкаі, там вялікі інтэрнат, столькі для курсантаў цяпер ня трэба, адзін будынак адвядуць для мігрантаў», — удакладніў кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

7 чэрвеня літоўскія памежнікі затрымалі тры групы мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна ўехаць зь Беларусі, агулам каля двух дзясяткаў чалавек. Гэта грамадзяне Іраку і Шры-Ланкі.

Як адзначыў кіраўнік службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустам Любаеў, цяпер на беларускім кірунку працуе ўдвая больш памежнікаў, чым звычайна.

«Ёсьць фармальныя каналы зносін, але яны не працуюць. Мы перадаём інфармацыю беларускім калегам, тыя не адказваюць, не прыяжджаюць на месца нелегальнага перасячэньня мяжы. Паводле дзейных правілаў, мы мусім праводзіць расьсьледаваньні сумесна, а гэтага няма, усё тлумачаць COVID-19 і дзейнымі ў Беларусі абмежаваньнямі. Мы бачым, што няма жаданьня фіксаваць факты парушэньня мяжы і супрацоўнічаць з нашымі ведамствамі», — канстатаваў Рустам Любаеў.

Напярэдадні прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа пацьвердзіў, што апошнім часам фіксуецца «значны рост патоку нелегальных мігрантаў зь беларускага боку», выказаўшы падазрэньне, што «службовыя асобы гэтай краіны самі таму спрыяюць».

Раней у адказ на эўрапейскія санкцыі міністар замежных спраў Уладзімер Макей прыгразіў, што Беларусь выйдзе з пагадненьняў аб стрымліваньні незаконеай міграцыі, і тады гэта стагне праблемай Захаду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG