Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навукоўцы і дзеячы культуры заклікаюць Эўразьвяз стварыць Усходнеэўрапейскі ўнівэрсытэт для расейцаў і беларусаў


Будынак Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Вільні
Будынак Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Вільні

Больш за паўсотні відных прадстаўнікоў навукі і культуры з Эўропы і ЗША падпісаліся пад адкрытым лістом, які заклікае Эўразьвяз і яго дзяржавы перагледзець і актывізаваць сваю ўсходнюю палітыку, асабліва ў дачыненьні да Расеі і Беларусі.

«Выкраданьне і арышт журналіста Рамана Пратасевіча. Атручэньне і зьняволеньне палітыка Аляксея Навальнага. (…) Арышты і катаваньні сотняў мірных дэманстрантаў. Гэта змрочнае мэню дзяржаўнага гвалту, якое расейскія і беларускія ўлады прапануюць свайму насельніцтву, — пішуць аўтары ліста. І працягваюць:

«Палітычныя лідэры ўсяго сьвету асуджаюць гэты гвалт. Экспэрты сочаць за парушэньнямі правоў чалавека, унутранага заканадаўства і міжнародных дамоваў. Але закрыцьця паветранай прасторы, байкоту і заяваў аб падтрымцы недастаткова. Нам патрэбны цэласны падыход, які дапаўняў б традыцыйную палітыку, далучаючы грамадзян, а ня ўрады, ствараючы новыя магчымасьці, а не абмяжоўваючы ўстаноўленыя адносіны — прапаноўваючы пернік, а ня толькі бізун».

«Паколькі колькасьць нявінна арыштаваных і катаваных расьце з жахлівай хуткасьцю, мы настойліва заклікаем нашых палітычных лідэраў выйсьці за рамкі выказваньня салідарнасьці, — адзначаюць падпісанты адкрытага звароту. — У цяперашняй сытуацыі мы заклікаем вас перанакіраваць частку замарожанай дапамогі ЭЗ на падтрымку грамадзянскай супольнасьці, адукацыі і мабільнасьці. (…) Нам трэба ствараць магчымасьці для моладзі Расеі, Беларусі і іншых аўтарытарных краін. Нам трэба стварыць маякі надзеі для наступнага пакаленьня.

Спасылаючыся на мінулы досьвед стварэньня такіх транснацыянальных вышэйшых навучальных установаў, як Эўрапейскі ўнівэрсытэцкі інстытут, Цэнтральна-Эўрапейскі ўнівэрсытэт, Эўрапейскі ўнівэрсытэт Віядрына ў Франкфурце, Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільні, аўтары ліста падкрэсьліваюць, што Эўразьвязу цяпер неабходна стварыць новы Усходнеэўрапейскі ўнівэрсытэт, разьмешчаны ў адной зь дзяржаў ЭЗ.

«Мы, ніжэйпадпісаныя навукоўцы і дзеячы культуры, вітаем дзяржаўныя і прыватныя ініцыятывы, накіраваныя на фінансаваньне і разьмяшчэньне такой вышэйшай навучальнай установы. (…) Мы накіруем нашы інтэлектуальныя рэсурсы, досьвед і лідэрства на стварэньне такога ўнівэрсытэту», — заключаюць яны.

Сярод падпісантаў ліста: расейскі пісьменьнік Дзьмітры Быкаў; брытанскі журналіст Эдвард Лукас; гісторык з Гарвардзкага ўнівэрсытэту Сяргей Плохій; гісторык зь Ейльскага ўнівэрсытэту Тымаці Снайдэр; польская пісьменьніца і нобэлеўская ляўрэатка Вольга Такарчук; філёзаф Славой Жыжэк.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG