Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра забарону палётаў


Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра забарону на палёты ў Эўразьвяз для беларускіх авіякампаній.

Саўка:
Самалёт з Пратасевічам мы пасадзілі.
Пратасевіча тожэ пасадзілі зацем,
Но рэзультат аказаўся далёк ад ідзілій –
Запрэцілі лятаць нам над Яўропай саўсем.

Разам:
Нам палёты забаранілі
Над Эўропай над усёй.

Грышка:
Эўрапейцы таксама сюды не суюцца,
Ды і амэрыканцы ня хочуць лятаць.
Верагодна, баяцца: а раптам саб’юць іх
Ці пасадзяць і будуць бязбожна шманаць?

Разам:
Нам палёты забаранілі
Над Эўропай над усёй.

Грышка:
Для машынаў даўно ўжо недасяжна мяжа, і
Самалётам цяпер адсюль не зьліняць.

Саўка:
А зачэм табе Запад? Расія бальшая,
Там многа мест інцярэсных – і Крым, і Чэчня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG