Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва плянуе ўзмацніць ахову мяжы зь Беларусьсю вайскоўцамі і памежнікамі Эўразьвязу


Памежны слуп на літоўска-беларускай мяжы
Памежны слуп на літоўска-беларускай мяжы

У сувязі з тым, што ў Літву церазь мяжу зь Беларусьсю трапляе ўсё больш нелегальных мігрантаў, разглядаецца магчымасьць прыцягнуць да аховы мяжы войска, супрацоўнікаў памежнага камітэту Эўразьвязу і стралкоў, заявіў кіраўнік Службы аховы мяжы Літвы Рустамас Любаевас, піша Delfi.

Ён сказаў, што з рэзэрвы памежнікаў ужо «актыўна разьмяшчаюцца сілы» на тых участках, дзе адбываецца больш за ўсё парушэньняў. Таксама літоўскім памежнікам пачала дапамагаць Служба грамадзкай бясьпекі, плянуюць залучыць стралкоў.

З 1 ліпеня літоўска-беларускую мяжу пачнуць ахоўваць і памежнікі Эўразьвязу.

Таксама літоўцы ўзмоцняць кантроль на мяжы з Польшчай.

Раней Літва заявіла пра рэзкі рост колькасьці людзей, якія нелегальна перасякаюць мяжу з боку Беларусі. Беларускіх памежнікаў абвінавацілі ў тым, што яны хаваюць сьляды нелегальнай міграцыі.

А міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце сказала, што беларускія службовыя асобы, магчыма, супрацоўнічаюць і ўдзельнічаюць у арганізаваным патоку нелегальных мігрантаў. Яна назвала дзеяньні беларускіх уладаў «гібрыднай вайной» супраць Літвы.

Уначы на 5 чэрвеня літоўскія памежнікі затрымалі 20 чалавек, якія нелегальна перайшлі беларускую мяжу. Усяго ў Літве сёлета затрымалі 270 нелегальных мігрантаў зь Беларусі, паведаміла памежная служба Літвы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG