Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва абвінаваціла Беларусь ва ўмяшаньні ў дыпляматычную пошту і выклікала амбасадара ў МЗС


Памежны пераход Каменны Лог, ілюстрацыйнае фота
Памежны пераход Каменны Лог, ілюстрацыйнае фота

Кур’еру, які вёз зь Вільні дакумэнты для амбасады Літвы ў Беларусі, беларускія памежнікі загадалі адкрыць запячатаны кантэйнер з поштай.

Літоўскі супрацоўнік адмовіўся, паколькі гэта пярэчыць дыпляматычным нормам. У выніку яму не далі праехаць і адправілі назад, паведамляе Delfi са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Літвы.

«Затрыманьне на дзяржаўнай мяжы аўтамабіля з дыпляматычнай поштай зьяўляецца сур’ёзным парушэньнем Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных зносінах. Беларусь яшчэ раз прадэманстравала, што для гэтай дзяржавы больш не існуе правілаў цывілізаванага сьвету. Гэта лютая дыктатура ў цэнтры Эўропы», — заявіў з гэтай нагоды міністар замежных спраў Габрыэліус Ландсбэргіс.

4 чэрвеня ў МЗС Літвы тэрмінова выклікалі прадстаўніка беларускай амбасады і ўручылі ноту пратэсту.

«Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі сытуацыю не камэнтуе», – заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» афіцыйны прадстаўнік ведамства Антон Бычкоўскі.

Згодна з Венскай канвэнцыяй, дыпляматычная пошта нельга адкрываць або затрымліваць, а дыпкур’еру пры выкананьні абавязкаў забясьпечваецца ахова прымаючага боку. Ён карыстаецца недатыкальнасьцю і ня можа быць затрыманы ці ўтрымлівацца пад вартай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG