Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калесьнікаву здымала група дзяржаўнага тэлебачаньня. Бязь яе згоды


Марыя Калесьнікава, жнівень 2020

Сёньня палітзьняволеную Марыю Калесьнікаву здымала група дзяржаўнага тэлебачаньня.

Як піша «Наша Ніва», сама Марыя Калесьнікава не давала на гэта згоды.

У прапагандысцкіх выпусках дзяржаўнага тэлебачаньня рэгулярна выкарыстоўваюцца відэаздымкі затрыманых, зробленыя сілавікамі як адкрыта, гэтак і схаванай відэакамэрай.

У чым абвінавачваюць Калесьнікаву

  • Марыю Калесьнікаву схапілі 7 верасьня 2020 году ў цэнтры Менску. На наступны дзень стала вядома, што яе і двух прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады, Антона Раднянкова і Івана Краўцова, гвалтоўна вывезьлі ва Ўкраіну. Аднак Калесьнікаву выправадзіць зь Беларусі не ўдалося — на мяжы яна парвала свой пашпарт. Тады ёй выставілі абвінавачаньне «ў закліках да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, учыненых з выкарыстаньнем СМІ і сеткі інтэрнэт».
  • У канцы сьнежня Генэральная пракуратура завяла супраць Калесьнікавай і іншых сяброў Каардынацыйнай рады крымінальныя справы «па фактах стварэньня экстрэмісцкага фармаваньня і кіраваньня ім з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».
  • У лютым Калесьнікаву і аднаго зь яе адвакатаў Максіма Знака абвінавацілі ў «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» (ч. 1 арт. 357) і ў «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня і кіраваньні ім» (ч. 1 арт. 361-1). Тэрмін утрыманьня Знака пад вартай завяршаецца 9 траўня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG