Ён кандыдат эканамічных навук, быў міністрам культуры БССР, узначальваў кінастудыю «Беларусьфільм».
«Адказны кіраўнік, сьціплы і шчыры, спагадлівы і прынцыповы чалавек, Яўген Канстанцінавіч карыстаўся аўтарытэтам і заслужанай павагай ня толькі ў Беларусі, а і ў замежных партнэраў. З асаблівай сімпатыяй да яго ставіліся і калегі і беларуская супольнасьць у Літве», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце дыппрадстаўніцтва Беларусі ў Вільні.
Яўген Вайтовіч нарадзіўся 29 студзеня 1937 году ў вёсцы Ляшчыны пад Барысавам. Беларускі палітык і дыплямат, сябра Беларускага саюзу кінэматаграфістаў.
За савецкім часам быў дырэктарам «Беларусьфільму», начальнікам галоўнага ўпраўленьня кінафікацыі і кінапракату Дзяржкіно СССР, у ліпені 1990 году стаў міністрам культуры.
22 лістапада 1993-га быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і працаваў на гэтай пасадзе да восені 1998 году.