Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маргарыта Ляўчук і літоўскія сьпевакі даюць канцэрт у падтрымку беларускіх палітвязьняў


Сьпявачка Маргарыта Ляўчук
Сьпявачка Маргарыта Ляўчук

Сёньня ў 18 гадзін у Літоўскай опэры ў Вільні адбудзецца канцэрт у падтрымку беларускіх палітвязьняў.

Пра гэта паведамляе Тэлеграм-канал BY_culture.

У канцэрце бяруць удзел вядомая беларуская опэрная сьпявачка Маргарыта Ляўчук і вядучыя артысты тэатру опэры Літвы.

Жывая трансьляцыя канцэрту будзе на старонцы тэатру ў Фэйсбуку і на Ютуб-канале тэатру.

Партнэрамі канцэрту выступілі Офіс Сьвятланы Ціханоўскай, Беларускі фонд культурнай салідарнасьці, Фонд салідарнасьці Bysol, Фонд «Краіна для Жыцьця», Тэлеграм-канал BY_culture.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG