Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква выдасьць Менску яшчэ аднаго беларуса, які шукаў там прытулку


Будынак суду ў Маскве, ілюстрацыйнае фота
Будынак суду ў Маскве, ілюстрацыйнае фота

Маскоўскі гарадзкі суд дазволіў выдаць Беларусі падазраванага ва ўдзеле ў масавых беспарадках Андрэя Казімірава, паведамляе ТАСС.

Андрэю Казіміраву 21 год, ён антыфашыст. Быў арыштаваны за ўдзел 10 жніўня ў Берасьці ў масавых акцыях пратэсту. Уцёк ад перасьледу ў Расею, дзе прасіў палітычнага прытулку, але яму адмовілі. Затрымалі 14 студзеня ў Маскве, ад таго часу ў СІЗА чакаў рашэньня аб экстрадыцыі.

Да нядаўняга часу было вядома пра 7 затрыманых у Расеі на патрабаваньне Генпракуратуры беларусах.

  • Вадзім Дубойскі (Берасьце)
  • Андрэй Казіміраў (Берасьце)
  • Яўген Шабалюк (Берасьце)
  • Аляксей Кудзін (Маладэчна)
  • Сяргей Непагода (Маладэчна)
  • Андрэй Прылуцкі (Салігорск)
  • Мікалай Давідчык (Ліда).

Чэмпіёна сьвету па кікбоксінгу Аляксея Кудзіна, якога абвінавачваюць у Беларусі за гвалт у дачыненьні да міліцыянта, Расея пастанавіла выдаць Беларусі.

Мікалая Давідчыка, які даўно жыве ў Расеі і мае там сям’ю, а ў Беларусі абвінавачваўся за тое, што быў адміністратарам лідзкага тэлеграм-чата, вырашыла не выдаваць. Астатнія чакаюць рашэньня.

Усяго ў 2021-м СК Беларусі паслаў у Расею запыты на экстрадыцыю 39 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG