Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раман Пратасевіч. Ліст да Вацлава Гаўла


Раман Пратасевіч на стыпэндыі Вацлава Гаўла ў Празе, 2018.
Раман Пратасевіч на стыпэндыі Вацлава Гаўла ў Празе, 2018.

Затрыманы 23 траўня на лётнішчы ў Менску Раман Пратасевіч у 2017/2018 акадэмічным годзе атрымаў журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гаўла. Кандыдаты на стыпэндыю, апрача іншых дакумэнтаў, падаюць на разгляд камісіі «Ліст да Вацлава Гаўла». Вось тэкст ліста, які ў 2017 годзе напісаў Раман Пратасевіч.

Ліст да Вацлава Гаўла

Сьвет вар’яцее. Кожны дзень, кожную гадзіну, кожную сэкунду. Бедныя людзі, шалёныя дыктатары і алігархі, гонка ўзбраеньняў і палітычныя гульні — гэта паўсюль. Але хто плаціць за ўсё і пакутуе? Звычайныя людзі. Такія, як ты і я.

Беларусь сёньня якраз у такой сытуацыі. Я ведаю гэта па сабе. Быць журналістам рызыкоўна. А гаварыць людзям праўду проста небясьпечна, бо за гэта можаш трапіць у турму. Але калі людзі пакутуюць ад таго, што працы няма, грошай мала, а зьбірацца на вуліцах страшна, што рабіць? Усё, што я ведаю, гэта — не здавацца.

І менавіта таму я журналіст. Трэба, каб у людзей была лепшая будучыня, мары і ідэалы. Але як лепей я магу паслужыць людзям? Як я магу дапамагчы свайму народу зрабіцца мацнейшым, нягледзячы ні на што? А можа, ня толькі свайму народу, а і ўсяму сьвету?

Так, гэта недасяжны ідэал. Але трэба дзеля нечага жыць. Праўда ж?..

Раман Пратасевіч

Мэта стыпэндыі імя Вацлава Гаўла — падтрымка пэрспэктыўных журналістаў з краінаў, дзе ёсьць праблемы з вольнымі і незалежнымі сродкамі інфармацыі. «Стымулам да стварэньня праграмы стала вера былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла ў ролю журналістыкі як трансфарматара рэпрэсіўных рэжымаў», — адзначаюць ініцыятары прэміі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG