Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі мы разам, мур абавязкова рухне». Сёньня пройдзе онлайн-канцэрт «Вольнага хору»

«Вольны хор», архіўнае фота.
«Вольны хор», архіўнае фота.

А 20-й гадзіне 27 траўня пачнецца онлайн-канцэрт «Вольнага хору» з праграмай «Муры».

Відэатрансьляцыя даступная па спасылках «Годна» і «Вольны хор».

«Доўгачаканы канцэрт з самага сэрца Эўропы — Беларусі. Няхай песьня дае крылы і робіць нас вольнымі. А 20-й запрашаем вольных беларусаў і іх сяброў з розных куткоў сьвету на вялікі онлайн-канцэрт „Вольнага хору“ з праграмай „Муры“. Вы пачуеце песьні, якія ніколі не дадуць зьняволіць наш дух, а тыя, што ведаеце, сьпявайце разам з намі. Так хочацца, каб усе, хто цяпер за кратамі, адчулі, што мы — разам! А калі так, то мур абавязкова рухне!», — запрашаюць далучыцца да трансьляцыі арганізатары імпрэзы.

«Вольны хор» паўстаў у жніўні 2020 году як рэакцыя на палітычныя падзеі ў Беларусі. Гэта аб’яднаньне музыкаў, якія ня могуць маўчаць, для якіх песьні — гэта сродак выказваньня сваёй грамадзянскай пазыцыі.

XS
SM
MD
LG