Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля турэмнага прысуду Павал Севярынец правёў дзень у «адстойніку»


Суд над Паўлам Севярынцам і іншымі ў Магілёве 25 траўня 2021
Суд над Паўлам Севярынцам і іншымі ў Магілёве 25 траўня 2021

Павал Севярынец правёў дзень 26 траўня ў «адстойніку», то бок у памяшканьні, у якім асуджаныя чакаюць этапаваньня ў калёнію.

Пра гэта паведаміла Вольга Севярынец, яго жонка, у Фэйсбуку. Паводле Вольгі Севярынец, побыт Паўла ў «адстойніку» быў зьвязаны зь яго словамі «Верым! Можам! Пераможам!», якія ён скандаваў пасьля абвяшчэньня прысуду.

«За ўчорашняе „Верым! Можам! Пераможам!“ Павал дзень правёў у адстойніку. Такія сьветлыя словы ў беларускай турме, на жаль, не даруюць», — напісала Вольга Севярынец.

На закрытым працэсе ў Магілёўскім абласным судзе 25 траўня Максіма Вінярскага, Дзьмітрыя Казлова, Паўла Севярынца, Паўла Юхневіча, Ірыну Шчасную прызналі вінаватымі ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 2 арт. 293 КК), а Яўгена Афнагеля ды Андрэя Войніча — яшчэ ў навучаньні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў іх (ч. 3 арт. 293 КК).

  • Сустаршыні аргкамітэту партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» Паўлу Севярынцу, актывістам кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Яўгену Афнагелю, Андрэю Войнічу прысудзілі 7 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
  • Актывістам кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Паўлу Юхневічу, Максіму Вінярскаму і блогеру YouTube-каналу «Шэры кот» Дзьмітрыю Казлову прысудзілі па 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
  • Актывістку і рэдактарку тэлеграм-каналаў (сярод іх «Мая краіна Беларусь») Ірыну Шчасную пакаралі 4 гадамі калёніі агульнага рэжыму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG