Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ два супрацоўнікі Tut.by выйшлі пасьля допыту ў ДФР


Журналісты парталу Tut.by, архіўнае фота
Журналісты парталу Tut.by, архіўнае фота

Супрацоўнікі Tut.by Аля і Дзяніс Буркоўскія выйшлі з допыту ў Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў.

Пра гэта паведамляе Тэлеграм-канал парталу. Паводле Буркоўскіх, у іх дома быў ператрус, канфіскавалі тэхніку. Аля і Дзяніс знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошваньні. Яны кажуць, што зь імі абыходзіліся карэктна.

25 траўня беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 15 супрацоўнікаў Tut.by. Іх затрымалі 18 траўня падчас налёту інспэктараў Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў на офіс і кватэры журналістаў і тэхнічных работнікаў.

Пазьней у ведамстве паведамілі, што на службовых асобаў завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. На думку сілавікоў, рэзыдэнт Парку высокіх тэхналёгій атрымаў выручку, не абумоўленую дзейнасьцю, дазволенай для рэзыдэнтаў.

Ад таго часу рэдакцыя апячатаная, сайт заблякаваны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG