Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр мастак-авангардыст Аляксандар Салаўёў


Аляксандар Салаўёў
Аляксандар Салаўёў

Ён прайшоў вайну, працаваў галоўным мастаком у віцебскім драмтэатры Я.Коласа, перажыў жорсткую крытыку савецкіх уладаў за зварот да абстракцыянізму.

На 95-м годзе жыцьця памёр вядомы беларускі мастак Аляксандар Салаўёў. Пра гэта паведаміў мастак Андрэй Духоўнікаў, піша Tut.by.

Аляксандар Салаўёў нарадзіўся ў 1926 годзе ў Расеі. Ва ўзросьце 17 гадоў стаў партызанам, затым ваяваў на фронце. Пасьля вайны скончыў Мухінскую вучэльню. У Беларусь Салаўёў трапіў у 1959-м, дзе паступіў у тэатральна-мастацкі інстытут.

У 1965 годзе Салаўёў прыехаў у Віцебск, дзе доўгія гады працаваў мастаком-пастаноўшчыкам, пазьней галоўным мастаком драматычнага тэатру імя Якуба Коласа. Мастацтвазнаўца Надзея Усава прыгадвае, як аднойчы гэты калектыў адправіўся на гастролі ў Маскву, і дэкарацыям Салаўёва, як калісьці работам Льва Бакста, зладзілі авацыі адразу пасьля ўзьняцьця заслоны.

У 70-я гады ў час брэжнеўскага застою Салаўёў зьвярнуўся да абстракцыянізму і стаў рабіць дзіўныя па філязофскай вобразнасьці і колеравай насычанасьці рэчы — своеасаблівыя каляровыя мэдытацыі. У канцы таго дзесяцігодзьдзя яго пастаянна крытыкавалі, а выставы зь ягонымі работамі закрывалі.

Аляксандра Салаўёва таксама называюць патрыярхам беларускага авангарду. У 2016-м ён падарыў Нацыянальнаму мастацкаму музэю ў Менску дзясяткі сваіх работ, якія паказалі там на пэрсанальнай выставе.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG