Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску сеў самалёт Атэны — Вільня, паступіла паведамленьне пра бомбу на борце

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота

У аэрапорт прыбыла сапэрная служба, але інфармацыя не пацьвердзілася.

У Нацыянальным аэрапорце «Менск» зьдзейсьніў пазаплянавую пасадку самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў маршрутам Атэны — Вільня, паведамілі журналістам Onliner у прэс-службе аэрапорту.

Пілёты перадалі паведамленьне аб мінаваньні борту. На месцы працавалі сапэры, інфармацыя пра выбуховае прыстасаваньне не пацьвердзілася. Пасажыраў накіравалі на паўторны надгляд. Каля аэрапорту — зь дзясятак пажарных машын і «хуткая дапамога». Яны хутка правялі і завяршылі праверку, не знайшоўшы сьлядоў выбухоўкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG