Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Створаныя пэтыцыя і зварот з патрабаваньнем спыніць перасьлед і неадкладна разблякаваць Tut.by


Рэдакцыя Tut.by
Рэдакцыя Tut.by

Грамадзяне Беларусі стварылі ў інтэрнэце пэтыцыю з патрабаваньнем аднавіць працу парталу Tut.by.

Пэтыцыю адправяць у Камітэт дзяржаўнага кантролю і Міністэрства інфармацыі.

У пэтыцыі гаворыцца, што на працягу апошняга году Tut.by пастаянна сутыкаўся з ціскам дзяржавы. У сьнежні 2020 года рашэньнем Эканамічнага суду Менску партал пазбавілі статусу СМІ. Журналісты выданьня неаднаразова затрымліваліся падчас выкананьня сваіх службовых абавязкаў.

Пад пэтыцыяй сабрана ўжо звыш 2,1 тысячы подпісаў.

Акрамя таго, ініцыятыва «Честные люди» склала зварот, які можна адправіць у Міністэрства інфармацыі і Генэральную пракуратуру. У ім утрымліваецца патрабаваньне «неадкладна адкрыць доступ да парталу і ўсіх яго сэрвісаў, вызваліць супрацоўнікаў парталу на падставе таго, што гэтыя дзеяньні дзяржаўных органаў перашкаджаюць рэалізацыі базавых правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь».

Адправіць зварот можна праз форму на сайтах Мінінфарму і Генпракуратуры.

18 траўня ў кватэры рэдактараў і журналістаў Tut.by, а таксама ў цэнтральны і рэгіянальныя офісы мэдыяпарталу і афіляваных зь ім сайтаў прыйшлі сілавікі з ператрусамі, у выніку якіх канфіскоўвалі тэхніку і іншыя рэчы. Шэраг супрацоўнікаў затрыманы, але прававы статус большасьці зь іх пакуль невядомы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG