Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японскія лекары заявілі, што немагчыма бясьпечна правесьці Алімпіяду ў Токіё


Сэйко Хасімота, старшыня арганізацыйнага камітэту Алімпіяды 2020 у Токіё, і Сэбастыян Коў, прэзыдэнт Міжнароднай асацыяцыі лёгкай атлетыкі. Токіё, 7 траўня 2021
Сэйко Хасімота, старшыня арганізацыйнага камітэту Алімпіяды 2020 у Токіё, і Сэбастыян Коў, прэзыдэнт Міжнароднай асацыяцыі лёгкай атлетыкі. Токіё, 7 траўня 2021

Прафсаюз японскіх шпітальных лекараў папярэдзіў, што бясьпечна правесьці летнюю Алімпіяды ў Токіё ва ўмовах, калі працягваецца пандэмія каранавірусу, «немагчыма».

«Мы рашуча выступаем супраць правядзеньня Алімпійскіх гульняў у Токіё ў той час, калі людзі ва ўсім сьвеце змагаюцца з новым каранавірусам», — «Голас Амэрыкі» цытуе заяву прафсаюзу, накіраваную японскаму ўраду.

«Мы ня можам выключыць небясьпеку таго, што новыя варыянты вірусу будуць завезеныя ў Токіё з усяго сьвету», — падкрэсьліў прафсаюз у заяве.

Заява зьявілася на тле барацьбы Японіі з чацьвёртай хваляй віруснай інфэкцыі, калі ў некаторых рэгіёнах, уключаючы сталіцу, абвясьцілі надзвычайнае становішча.

XXXII летнія Алімпійскія гульні, якія мусілі прайсьці ў сталіцы Японіі Токіё ў 2020 годзе, з прычыны пандэміі былі перанесеныя на гэты год. Яны маюць адбыцца з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021. Гэта будуць першыя Алімпійскія гульні, якія ў сувязі з надзвычайнымі абставінамі былі перанесеныя, а не адмененыя, а таксама першыя ў гісторыі Алімпійскія гульні, якія пройдуць у няцотны год.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG