Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судовы канвэер у Беларусі, авіяўдары ў сэктары Газа. Найважнейшае за 15 траўня


Мікіта Залатароў (справа) у судзе ў лютым 2021
Мікіта Залатароў (справа) у судзе ў лютым 2021

Падзеі 15 траўня 2021.

Фігурантцы «справы студэнтаў» Яне Арабейцы стала блага ў другі дзень судовага працэсу і ёй выклікалі хуткую ў суд.

У Гомлі асудзілі за хуліганства 23-гадовага Кірылу Брыгі на паўтара году «хатняй хіміі». Летась 16 жніўня падчас акцыі пратэсту ён дапамог зьняць чырвона-зялёны сьцяг, каб замяніць яго на бел-чырвона-белы.

У Магілёве асудзілі людзей, якія прыйшлі 12 траўня на пачатак суду над Паўлам Севярынцам і актывістамі «Эўрапейскай Беларусі». Журналістаў Алеся Буракова і Ўладзімера Лапцэвіча арыштавалі на 20 сутак, старшыню мясцовай арганізацыі АГП Уладзімера Шанцава — на 15 сутак.

У Гомлі непаўналетняга палітвязьня Мікіту Залатарова пераарыштавалі ў новай крымінальнай справе за напад на супрацоўніка СІЗА.

11 беларусаў трапілі ў шпіталь у выніку ДТЗ на Смаленшчыне.

Ізраіль нанёс авіяўдары па лягеры ўцекачоў і прэсавым комплексе ў сэктары Газа

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG