Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14-19 траўня ў Беларусі правядуць дасьледаваньне імунітэту насельніцтва да COVID-19. Ідзе запіс ахвотных


Міністэрства здароўя Беларусі пачало рэгістрацыю на бясплатнае тэставаньне на антыцелы да COVID-19.

Дасьледаваньне праводзяць у мэтах ацэнкі папуляцыйнага імунітэту насельніцтва, сумесна з Расспажыўнаглядам Расейскай Фэдэрацыі. Яно пройдзе з 14 па 19 траўня, у ім змогуць прыняць удзел 12 тысяч добраахвотнікаў.

Запісацца на бясплатны аналіз крыві на антыцелы да каранавірусу SARS-CoV-2 можна толькі онлайн — па гэтай спасылцы. Па ўзростах з 18 гадоў да 49 гадоў усе ўдзельнікі дасьледаваньня ўжо набраныя.

Як адзначаюць у Мінздароўі, інфармацыя пра стан папуляцыйнага імунітэту неабходная для плянаваньня санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, у тым ліку вакцынацыі насельніцтва супраць COVID-19, як у асобна ўзятым рэгіёне, так і ў краіне ў цэлым.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG