Двойчы на тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII–XXI стагодзьдзяў.
У сёньняшнім выпуску Ўладзімер Арлоў расказвае пра пяць выбітных журналістаў Беларусі ў XX стагодзьдзі:
Ігар Гермянчук (1961 — 2002)
Вераніка Чаркасава (1959 — 2004)
Валянцін Ждановіч (1938 — 1992)
Лявон Савёнак (1897 — 1974)
Уладзімер Кармілкін (1934 — 2002)
Кніга Ўладзімера Арлова даступная таксама ў фармаце ПДФ. «Імёны Свабоды» — гэта анталёгія 365+1 партрэтаў герояў беларускай гісторыі, вядомых і невядомых — ад лідэраў паўстаньняў XVIII стагодзьдзя да палітвязьняў XXI.
Кніга — дапаможнік для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў плошчаў ды іншага.