Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія прызнала і асудзіла генацыд армян у Асманскай імпэрыі


Мэмарыял ахвярам генацыду армян у Ерэване, архіўнае фота
Мэмарыял ахвярам генацыду армян у Ерэване, архіўнае фота

Латвія афіцыйна прызнала і асудзіла генацыд армян у Асманскай імпэрыі ў 1915—1923 гадах. За гэтае рашэньне прагаласавалі 58 з 100 дэпутатаў Сэйму, паведаміла армянская служба Радыё Свабода.

МЗС Турэччыны асудзіла рашэньне парлямэнту Латвіі і назвала дакумэнт «нікчэмнай спробай перапісаць гісторыю з палітычных матываў».

Генацыд армян прызналі каля трох дзясяткаў дзяржаў і некалькі міжнародных арганізацый. Пры канцы траўня масавыя забойствы і дэпартацыю армян у Асманскай імпэрыі прызнаў генацыдам прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн.

У 1915–16 гадах на тэрыторыі Асманскай імпэрыі загінулі да паўтара мільёна армян, якія там пражывалі. Многія зь іх былі забітыя па распараджэньні ўладаў, упэўненыя дасьледнікі. Анкара катэгарычна адмаўляе такую ацэнку падзей, сьцьвярджаючы, што ў дзяржавы не было мэтанакіраванай палітыкі забойства армянскага насельніцтва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG