Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомельскай вобласьці будуць браць 29 рублёў за выезд ва Ўкраіну


Архіўнае фота

Гомельскі аблвыканкам прыняў рашэньне ўвесьці з 1 чэрвеня збор за перасячэньне на аўтамабілі дзяржаўнай мяжы.

За адзін транспартны сродак давядзецца плаціць 1 базавую велічыню — 29 рублёў. Колькасьць пасажыраў і парамэтры транспартнага сродку на збор не ўплываюць. Рашэньне будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2023 году.

Збор тычыцца толькі мяжы з Украінай — у Расею можна ехаць бясплатна.

Збор ня трэба будзе плаціць вэтэранам баявых дзеяньняў, вязьням фашысцкіх канцлягераў, членам афіцыйных дэлегацый, а таксама для паездак

  • да блізкіх сваякоў,
  • на лячэньне,
  • у службовую выправу,
  • на пахаваньне блізкіх сваякоў,
  • на могілкі да блізкіх сваякоў.

За перасячэньне мяжы ў пунктах спрошчанага пропуску плату браць ня будуць.

У сакавіку рашэньне браць плату за перасячэньне мяжы прынялі ў Горадзенскай вобласьці. Яно мелася набыць моц з траўня, але яшчэ не прайшло ўсіх узгадненьняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG