Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы кіраўнік МУС Шуневіч пакінуў пасаду гендырэктара менскага «Дынама»


Генэральны дырэктар ХК «Дынама» Дзьмітры Баскаў і былы міністар унутраных справаў, старшыня назіральнай рады ХК «Дынама» Ігар Шуневіч (справа). 2020 год.
Генэральны дырэктар ХК «Дынама» Дзьмітры Баскаў і былы міністар унутраных справаў, старшыня назіральнай рады ХК «Дынама» Ігар Шуневіч (справа). 2020 год.

Тэрмін дзеяньня працоўнай дамовы клюба зь ім мінуў.

Інфармацыю пра тое, што былы міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч пакідае пасаду генэральнага дырэктара менскага «Дынама», паведаміла прэсавая служба клюбу ў сваім ТГ-канале.

Зь ім разьвітаўся кіраўнік фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітры Баскаў.

Раней функцыянэр цягам шасьці гадоў у «Дынама» займаў пасаду старшыні назіральнай рады клюбу і пакінуў свой пост у верасні 2020 году.

З 2012 году па 2019-ы Шуневіч быў міністрам МУС Беларусі.

У Беларусі пасады ў спартовых фэдэрацыях і клюбах займаюць высокія чыноўнікі, пасьля адстаўкі зь дзяржаўнай пасады яны звычайна страчваюць і свае «спартовыя пасады».

7 гадоў Ігара Шуневіча на пасадзе кіраўніка МУС не абышліся без скандалаў. Ён неаднойчы прыходзіў на парады ў форме афіцэра НКВД, пры ім насупраць будынку МУС на вуліцы Гарадзкі Вал паставілі «скульптуру гарадавога», за якой увесь час сачылі міліцыянты і затрымлівалі тых, хто спрабаваў ладзіць акцыі ля скульптуры, фатаграфавацца зь ёй ці нават проста павесіць на яе шалік. Непаўналетняга хлопца, які даў скульптуры поўху, прымусілі публічна выбачацца. Пры Шуневічу на афіцыйным сайце МУС зьяўляліся гамафобныя публікацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG