Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністры Польшчы і Літвы заявілі аб падтрымцы Беларусі ў барацьбе за дэмакратыю і свабоду


Польскія і літоўскія дыпляматы на акцыі ў падтрымку Беларусі, кастрычнік 2020 году

Інгрыда Шыманітэ і Матэвуш Маравецкі заявілі пра гэта на перамовах у Вільні 2 траўня.

Па словах польскага прэм’ера Матэвуша Маравецкага, супрацоўніцтва з краінамі «Ўсходняга партнэрства» важнае як для стабільнасьці, так і для росту дабрабыту ў Польшчы і Літве.

«Мы бачым, што адбываецца ў Беларусі і Ўкраіне. Гэты рэгіён асабліва ўразьлівы з пункту гледжаньня расейскай імпэрыялістычнай палітыкі. Таму мы падтрымліваем Украіну і Беларусь у іх барацьбе за дэмакратыю і свабоду. Паляпшэньне сытуацыі на ўсходзе зьяўляецца індыкатарам нашага рэалізму, таму кантэкст NATO і Эўрапейскага зьвязу мае тут абсалютна першараднае значэньне», — заявіў польскі прэм’ер.

Па словах Інгрыды Шыманітэ, Літва, як і Польшча, пасьлядоўна асуджае рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць мірнага насельніцтва і польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі. Яна адзначыла важнасьць прынцыповага і выразнага агульнага голасу дзьвюх краін у падтрымцы міжнароднай супольнасьцю народу Беларусі.

«Мы мусім захоўваць адзінства, бо абараняем ня толькі нашу ўласную свабоду і незалежнасьць, але і права нашых суседзяў, якія плацяць высокую цану за сваю барацьбу самім вырашаць уласны лёс».

Акрамя «Ўсходняга партнэрства» і рэгіянальнай бясьпекі на перамовах у Вільні абмяркоўвалася сытуацыя вакол Беларускай АЭС. Як заявіла літоўская прэм’ер-міністарка, цяпер адбываецца «крытычны этап разьвіцьця» станцыі, таму неабходна не дапусьціць трапляньня электраэнэргіі адтуль на рынак ЭЗ. Яна падзякавала Польшчы за рашучую падтрымку ў гэтым пытаньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG