Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Цырымоніцца мы не павінны». Лукашэнка памяняў кіраўнікоў 3 абласных упраўленьняў міліцыі


Супрацоўнікі міліцыі, ілюстрацыйнае фота

Прызначаючы новых начальнікаў УУС у Берасьцейскай, Горадзенскай і Менскай абласьцях, Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад міліцыі забясьпечыць «надзейную абарону інтарэсаў беларускіх грамадзян».

Начальнікам упраўленьня ўнутраных спраў Менскага аблвыканкаму прызначаны Аляксандар Астрэйка, які раней займаў аналягічную пасаду ў Берасьці. УУС Берасьцейскага аблвыканкаму ўзначаліў Алег Шулякоўскі, да таго першы намесьнік начальніка ўпраўленьня ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкаму. Упраўленьнем унутраных спраў Горадзенскага аблвыканкаму будзе кіраваць Дзьмітры Разянкоў, ужо былы першы намесьнік начальніка ўпраўленьня ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму.

«Вы ведаеце, на якія пасады прызначаецеся. Тры чвэрці краіны мы сёньня вашымі пасадамі прыкрываем у гэтай няпростай сытуацыі, якая і ўнутры складваецца, ды і звонку. Вы бачыце, што адбываецца, — цытуе Лукашэнку БелТА. — Я жартам казаў, што генэралы мяккімі не бываюць. Выконвацца рашэньні павінны жорстка. Вы людзі ў пагонах, і абстаноўка нам дыктуе, што цырымоніцца мы асабліва не павінны, абараняючы інтарэсы мільёнаў людзей».

Лукашэнка адзначыў: з падзеяў, якія адбываюцца ў краіне, неабходна рабіць высновы. Маўляў, забудземся — «паўторыцца зноў». Таму загадаў «трымаць руку на пульсе».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG