Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль адмовіўся трываць тое, «што цяпер робяць у Чэхіі»


Дзьмітрый Пяскоў
Дзьмітрый Пяскоў

У Крамлі заявілі, што ЗША і краіны Эўропы ўпарта ня хочуць успрымаць жаданьне Расеі быць зь імі ў добрых стасунках, інфармуе РБК.

Расея імкнецца выстройваць добрыя стасункі зь іншымі краінамі, але ня мае намеру трываць стаўленьне, якое прадэманстравалі кіраўнікі Чэхіі, Баўгарыі і некаторых іншых, уключаючы краіны Балтыі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.

«Тое, што цяпер робяць у Чэхіі, як да іх далучаюцца баўгары, як да іх у рамках гэтай так званай салідарнасьці далучаюцца прыбалты і іншыя. Мы ня будзем гэтага трываць, і мы гэтага ўжо не трываем. Мы дакладна гэта дэманструем», — сказаў Пяскоў у эфіры «Першага каналу».

Паводле яго, ЗША і краіны Эўропы ўпарта ня хочуць успрымаць жаданьне Расеі быць зь імі ў добрых адносінах.

«Галоўнае ўсё-такі — гэта жаданьне Расеі быць у добрых адносінах. Гэтую першую частку і асноўны пасыл прэзыдэнта Пуціна чамусьці ўпарта ня хочуць чуць — ні ў Вашынгтоне, ні ў Брусэлі, ні ў эўрапейскіх сталіцах», — сказаў прадстаўнік Крамля.

  • Сэрыя дыпляматычных скандалаў, зьвязаных з узаемнай высылкай дыпляматаў і аб’яўленьнем іх пэрсонамі нон грата, пачалася пасьля таго, як улады Чэхіі абвясьцілі аб выдварэньні 18 расейскіх дыпляматаў з Прагі. Улады краіны абвінавацілі расейцаў у датычнасьці да выбухаў на складах боепрыпасаў ў 2014 годзе ў Вэрбэціцах.
  • Масква абвінавачваньні адпрэчыла і ў якасьці меры ў адказ выслала 20 чэскіх дыпляматаў. Акрамя таго, амбасадзе Чэхіі забаранілі наймаць на працу расейцаў. Як патлумачылі ў МЗС, расейскія амбасады за мяжой не наймалі мясцовых працаўнікоў, у той час як многія замежныя амбасады такую практыку выкарыстоўваюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG