Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт ухваліў гандлёвае пагадненьне зь Вялікай Брытаніяй


Эўрапарлямэнт ухваліў канчатковую вэрсію гандлёвага пагадненьня паміж Эўразьвязам і Вялікай Брытаніяй.

Пагадненьне, якое было дапрацаванае напярэдадні Калядаў летась, ужо ратыфікаваў брытанскі парлямэнт.

Вялікая Брытанія афіцыйна пакінула ЭЗ 31 студзеня 2020 году.

Пагадненьне аб гандлі і супрацоўніцтве паміж Вялікай Брытаніяй і ЭЗ заснавана на нулявых тарыфах і нулявых квотах. Калі б яго не ўдалося падпісаць, бакі мусілі б заключыць пагадненьні ў адпаведнасьці з правіламі Сусьветнай гандлёвай арганізацыі з выкарыстаньнем усіх мытаў і квот. Гэта пагражала б стратамі бізнэсу і ростам беспрацоўя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG