Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія афіцыйна выйшла з ЭЗ


Лёндан

Вялікая Брытанія афіцыйна пакінула Эўрапейскі Зьвяз. 31 студзеня 2020 году а 23:00 грынвіцкага часу і апоўначы брусэльскага скончыўся пераходны пэрыяд. У сілу ўступілі новыя правілы эканамічных адносін паміж Злучаным Каралеўствам і ЭЗ.

Па дадзеных BBС, першыя гадзіны новых правілаў прайшлі спакойна: грузавікі без асаблівых праблем пераадолелі мытную праверку ў Дуўры і Дубліне. «Усё ідзе нармальна, усё працуе гэтак жа сама, як і да 23 гадзін [31 сьнежня]. Вельмі, вельмі спакойна, грузавікоў мала, як мы і меркавалі», — адзначыў прадстаўнік кампаніі Eurotunnel Джон Кіф.

Некаторыя прадстаўнікі міністэрстваў папярэдзілі, што найбліжэйшымі тыднямі пасьля сьвятаў пэўных цяжкасьцяў і затрымак пазьбегнуць не ўдасца.

24 сьнежня брытанскі ўрад абвясьціў, што ўзгадніў з уладамі ЭЗ умовы гандлёвага пагадненьня па Brexit. Ключавымі пунктамі пагадненьня сталі захаваньне адзіных тарыфаў на сувязь, пастаўкі газу і электрычнасьці і пытаньні рыбалоўства.

Паводле дамовы, брытанскія кампаніі атрымалі толькі 25% рыбалоўных квотаў у ЭЗ (але могуць павялічыць гэтую долю яшчэ на 5%). У той жа час эўрапейскія рыбаловы змогуць лавіць рыбу ў яе тэрытарыяльных водах: да 2026 года іх доля будзе складаць каля 25%. Таксама брытанскія юрысты змогуць працягваць працаваць на тэрыторыі краін ЭЗ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG