Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Украіны ў Беларусь не прапусьцілі 500 бэйсбольных бітаў, палічылі халоднай зброяй

Затрыманы груз бітаў.
Затрыманы груз бітаў.

Біты замаўляла адна з фірмаў Менскай вобласьці.

Грузавік з рознымі таварамі, сярод якіх былі 500 драўляных бітаў, спынілі на ўкраінска-беларускай мяжы. Берасьцейскія мытнікі западозрылі, што перамяшчэньне бітаў празь мяжу можа быць пад забаронай. Тавар накіравалі на экспэртызу, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Паводле дакумэнтаў, біты былі сувэнірнай прадукцыяй. Кіроўца, грамадзянін Украіны, вёз іх фірме-атрымальніку ў Менскі раён. Мяркуючы па фота, на частку біт нанесены надпіс «масажор».

Спэцыяліст Дзяржкамітэту судовых экспэртыз назваў біты «халоднай зброяй». Перавозіць такую празь мяжу можна толькі пры наяўнасьці дазволу. Біты забраkb ў перавозчыка да рашэньня суду, які можа іх канфіскаваць, мытня праводзіць праверку.

XS
SM
MD
LG