Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія мытнікі выявілі чарговую буйную партыю беларускіх цыгарэт


Як паведамляе Эўрарадыё, у грузавіку, які ехаў зь Беларусі, літоўскія мытнікі знайшлі 400 тысяч пачкаў цыгарэт на 1 мільён 388 тысяч эўра.

Усяго ж, паводле падлікаў Эўрарадыё, з пачатку 2021 году польскія, літоўскія, латвійскія і ўкраінскія мытнікі спынілі 5 мільёнаў пачкаў беларускіх цыгарэт, якія былі замаскаваныя пад іншыя грузы.

  • Навіны пра перахоп цыгарэтнай кантрабанды на мільёны даляраў прыходзяць рэгулярна. Абсалютны рэкорд датаваны лютым гэтага году. Тады на аўтамабільным пераходзе ў Кузьніцы польскія памежнікі спынілі найбуйнейшую партыю з 1,8 млн пачкаў цыгарэт. Іх кошт склаў 27,5 млн злотых, або амаль 7,5 млн даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG