Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія мытнікі перахапілі кантрабанду беларускіх цыгарэт на $2 млн. Лютаўскі рэкорд — $7,5 млн


Польскі памежнік і кантрабандныя цыгарэты зь Беларусі

Чарговую буйную партыю беларускіх цыгарэт затрымалі польскія памежнікі.

Як паведамляе Падляскі аддзел Памежнай службы Польшчы, кантрабанду выявілі падчас звычайнай праверкі фуры ў Беластоцкім павеце.

У фуры знайшлі 520 тысяч пачак цыгарэт беларускай вытворчасьці коштам звыш 7,7 млн злотых (амаль 2 млн даляраў). Паводле разьлікаў эканамістаў, калі б яны трапілі на рынак, бюджэт Польшчы страціў бы 3,2 млн даляраў.

На час расьсьледаваньня кіроўца арыштаваны, яму пагражае працяглае турэмнае зьняволеньне.

Кантрабандны груз знаходзіўся ў фуры зь літоўскай рэгістрацыяй. У дачыненьні да затрыманага кіроўцы, 59-гадовага грамадзяніна Літвы, вядзецца расьсьледаваньне.

У апошнія месяцы падляскія мытнікі і памежнікі некалькі разоў паведамлялі аб канфіскацыях буйных партый нелегальных цыгарэт зь Беларусі. З пачатку гэтага году яны выявілі кантрабанду прыблізна 1,4 мільёна пачкаў цыгарэт бяз польскіх акцызных марак на агульную суму амаль 20 мільёнаў злотых (5 мільёнаў даляраў).

Навіны пра перахоп цыгарэтнай кантрабанды на мільёны даляраў прыходзяць рэгулярна. Абсалютны рэкорд датаваны лютым гэтага году.

Тады на аўтамабільным пераходзе ў Кузьніцы польскія памежнікі спынілі найбуйнейшую партыю з 1,8 млн пачкаў цыгарэт. Іх кошт склаў 27,5 млн злотых, або амаль 7,5 млн даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG