Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«10% беларускіх айцішнікаў ужо ў Польшчы». Такі плён праграмы Poland.Business Harbour


Скрыншот польскага сайту Puls Biznesu.
Скрыншот польскага сайту Puls Biznesu.

Сьвежы нумар польскай газэты Puls Biznesu упрыгожвае надпіс па-беларуску «Вітаем». Галоўная тема — беспрэцэдэнтны ад’езд IT-спэцыялістаў зь Беларусі ў Польшчу.

Артыкул выйшаў пад загалоўкам «Беларусы часьцей за ўсё выбіраюць Польшчу». У матэрыяле падводзяцца прамежкавыя вынікі праграмы Poland.Business Harbour, якая пачала дзейнічаць летяшняй восеньню.

Цяпер спэцыялісты IT-сфэры могуць бясплатна атрымаць нацыянальную візу D для сябе і сям'і. Пры гэтым ня трэба мець нават запрашэньня на працу, галоўнае — пацьвердзіць сваю кваліфікацыю дыплёмам або працоўнай кніжкай.

«Дзякуючы праграме Poland.Business Harbour да нас ужо прыехалі 10% айцішнікаў і некалькі тысяч прадпрымальнікаў зь Беларусі - усяго выдадзена амаль 9 тысяч візаў. 2/3 беларускіх распрацоўнікаў разглядаюць магчымасьць пераезду ў Польшчу. Мы вітаем іх з абдымкамі», — адзначае выданьне.

Паводле Польскага агенцтва ў інвэстыцыях і гандлі, ад 10 жніўня 2020 году па 9 красавіка 2021-га беларусам выдадзена 8840 візаў з пазнакай PBH (Poland.Business Harbour). І колькасьць ахвотных скарыстацца магчымасьцю працаўладкаваньня не зьмяншаецца.

З улікам, што Польшчы патрэбна амаль паўмільёна IT-спэцыялістаў, а беларускі рынак ацэньваецца прыкладна ў аб’ёме да 100 тысяч айцішнікаў, суседняя краіна можа «праглынуць» практычна ўсіх.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG